Фестываль "Даём рады" ў Віцебску (фотарэпартаж)
Лепшыя айчынныя лайв-гурты адзначыліся ў самым культурным горадзе Беларусі.
Еўрарадыё і культурная прастора VITEBSK4.ME адкрылі альтэрнатыўны музычны сезон у Віцебску. Лепшыя гурты штогадовай музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады" запалілі ў самым культурным горадзе Беларусі.
У 2015 годзе незалежная музычная прэмія "Даём рады" будзе ўручацца ў трэці раз. А пакуль рэзідэнты фестывалю накіраваліся ў вандроўку па Беларусі. Першы прыпынак — Віцебск. На сцэну выйшлі Akute, :B:N:, Sciana, "Крама" і сёлетняе адкрыццё Еўрарадыё — віцебская каманда The Bright Insight, якая нядаўна прадставіла свой дэбютны ЕР "AW".
Наступны прыпынак нашага фэсту — Брэст. Men’s Fest і фестываль Еўрарадыё "Даём рады" запрашаюць адсвяткаваць 5-годдзе знакамітай брэсцкай імпрэзы.
У праграме — прадстаўнікі розных музычных кірункаў. Сёлета гэта будуць сэты Re1ikt, Nizkiz, Navі (лаўрэатаў і намінантаў прэміі "Даём рады") "Нагуаль", Jungle X-mas ды "энергічная заварушка" ад "Крамбамбулі", хэдлайнера фэсту. Апроч таго, чакаецца шмат конкурсаў і віктарын на веданне гісторыі Беларусі, Брэста, беларускага рок-н-рола і беларускай мовы.
Дадзім рады на Men’s Fest 18 кастрычніка ў клубе "Сфера". Пачатак у 17.00. Кошт квіткоў складзе ад 100 000 да 150 000 рублёў.
The Bright Insight
Алесь Лютыч і прадстаўнік віцебскай культурнай прасторы Уладзімір Булаўскі VITEBSK4.ME раздаюць абяцаныя падарункі
:B:N:
Галоўны рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк
Sciana
Akute
Завяршала вечар легенда беларускага блюз-рока, гурт KRAMA