ФК "Нафтан" просіць заўзятараў дапамагчы ачысціць стадыён ад снегу
"Атлант" пад снегам
Наваполацкі футбольны клуб "Нафтан" просіць заўзятараў дапамагчы ачысціць стадыён ад снегу. У суботу на "Атланце" мусіць прайсці матч чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе з мазырскай "Славіяй".
"Нам патрэбна ваша дапамога не толькі на трыбунах, але і за дзень да гульні, — піша прэс-служба клуба ў сацсетках. — У сувязі з пагаршэннем надвор'я ўтварылася вялікае снежнае покрыва на газоне нашага стадыёна "Атлант". Просім вашай дапамогі ў правядзенні "суботніка" па ачышчэнні травянога пакрыцця. Вітаюцца свой інвентар і добры настрой!"
"Суботнік" прызначаны на раніцу пятніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.