ФК "Віцебск" на сваім полі сенсацыйна перамог БАТЭ — 1:0

ФК "Віцебск" на сваім полі сенсацыйна перамог БАТЭ — 1:0

26 траўня ў Беларусі прайшлі чарговыя матчы 10 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі. 

Найбольшую ўвагу заўзятараў прыцягвала сустрэча БАТЭ і "Віцебска": у выпадку перамогі барысаўская каманда магла б дагнаць у турнірнай табліцы салігорскі "Шахцёр", які цяпер трымае лідарства. Аднак гульня ішла з лікам 0:0 да апошніх хвілінаў. Але гол Антона Мацвеенкі ў дададзены час дазволіў віцяблянам святкаваць перамогу — 1:0. 

Футбалісты "Гарадзеі" на сваім полі перамаглі "Нёман" з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол забіў Дзмітрый Лебедзеў.

"Крумкачы" святкавалі перамогу над "Іслаччу" — 2:0: галамі адзначыліся Бацішчаў і Іваноў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі