ФК "Віцебск" стаў першым фіналістам футбольнага Кубка Беларусі
30 красавіка стаў вядомы першы фіналіст футбольнага Кубка Беларусі.
У другім паўфінальным матчы на сталічным стадыёне "Трактар" клуб "Віцебск" згуляў унічыю з мінскім "Дынама" — 0:0. У першай, хатняй сустрэчы віцябляне выйгралі з лікам 1:0. Таму па выніках двух паўфінальных матчах віцебскі клуб выйшаў у фінал.
Другі ўдзельнік фіналу стане вядомы 1 траўня. У гэты дзень у Салігорску мясцовы "Шахцёр" будзе прымаць гасцей з "Іслачы". Першы паўфінальны матч паміж імі скончыўся ўнічыю — 2:2.
Фінал Кубка Беларусі пройдзе 26 траўня ў Віцебску.