Фокуснік памыліўся і прабіў цвіком далонь вядучай у тэлеэфіры
Фокуснік памыліўся і прабіў цвіком далонь вядучай у тэлеэфіры. Здарэнне адбылося ў студыі забаўляльнага ранішняга шоу на польскім тэлеканале TVP2. Спадар Зомбэк (Pan Ząbek) прыйшоў, каб паказаць адзін са сваіх фокусаў.
Ілюзіяніст узяў 4 папяровыя пакеты і ўклаў у адзін з іх 10-сантыметровы цвік. Пасля гэтага ён перамяшаў пакеты і прапанаваў вядоўцам праграмы раздавіць адзін з іх далонню. Фокус скончыўся трагедыяй у жывым эфіры. Вядомая журналістка Мажэна Рагальска закрычала ад болю. "Я прабіў табе руку! Прабач", — разгублена сказаў фокуснік.
Цяпер Мажэна Рагальска знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Швы ёй не накладалі, інфармуе тэлеканал "Белсат".