Форма розных краін для Алімпіяды ў Сочы (фота, відэа)

Да адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Сочы застаецца крыху больш за тыдзень. Спаборніцтвы яшчэ не пачаліся, але па інтэрнэце ўжо гуляюць фота алімпійскай формы шмат якіх камандаў.

Вось, напрыклад, зборная Нарвегіі па кёрлінгу. Вясёлым хлопцам — вясёлыя гарнітуры!

Эстонскія алімпійцы далучылі да сваёй формы неспадзяваны элемент — сабак. На алімпійскім шэсці хаскі пройдуць побач са спартоўцамі. Так эстонцы пратэстуюць супраць “зачысткі” ад бяздомных жывёлаў, якую ўчынілі перад Алімпіядай сочынскія ўлады.

Кожны троліць арганізатараў гульняў, як можа. Нямецкія спартоўцы апрануцца ў вясёлкавыя колеры руху ЛГБТ. Ці звязана гэта з гамафобскімі законамі, якія летась прыняла Дзярждума РФ, немцы не каментуюць.

Форму для зборнай Італіі шылі ў Armani, што лагічна…

…а ўкраінцы паўтарылі апошні выбар Расіі і апрануліся ў Bosco.

А вось, дарэчы, і самі расіяне:

Зборная Беларусі, форму якой рабілі пад літоўскім брэндам Audimas.

Яшчэ фота алімпійскай формы. Літва:

Латвія:

Канада:

Чэхія:

Польшча:

Францыя:

ЗША:

Вялікабрытанія:

Кітай:

І на дэсерт — форма мексіканскага ганралыжніка Губертуса фон Гагенлоэ-Ландэнбурга, які прыедзе ў Сочы ў касцюме "алімпійскага прынца мар'ячы". Гагенлоэ-Ландэнбург — сапраўдны прынц. Больш за тое — аддалены сваяк расійскага цара Мікалая І. Ён добра разумее, што не мае шанцаў на медалі. Але ў "касцюмаваным" заліку дакладна пераможа:

Падборка: teh-nomad. Фота беларускіх алімпійцаў: goals.by. Фота Губертуса фон Гагенлоэ-Ландэнбурга: www.nbcolympics.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі