Форвард "Слуцка" Яўген Шыкаўка забіў дзясяты гол у сезоне

Форвард "Слуцка" Яўген Шыкаўка забіў дзясяты гол у сезоне

Форвард "Слуцка" Яўген Шыкаўка забіў дзясяты гол у сезоне. Ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе (у Паўла Савіцкага з брэсцкага "Дынама" 9 галоў). У апошнім матчы 19-га тура "Слуцк" перамог сталічны "Прамень" — 1:0, адзіны гол быў забіты на 68-й хвіліне.

Нагадаем іншыя вынікі тура: БАТЭ — "Віцебск" — 1:1, "Смалявічы" — "Дынама" (Брэст) — 1:0, "Гомель" — "Дынама" (Мінск) — 0:0, "Шахцёр" — "Дняпро" (Магілёў) — 3:1, "Нёман" — "Тарпеда" (Мінск) — 1:0, "Гарадзея" — "Іслач" — 2:0, "Мінск" — "Тарпеда-БелАЗ" — 0:0.

БАТЭ мае 45 ачкоў, у "Віцебска", мінскага "Дынама" і "Шахцёра" — па 38.

Матчы 20-га тура пачнуцца 31 жніўня. Каляндар гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі