Фотафакт: Сцяг СССР над новым будынкам музея Вялікай Айчыннай вайны
Ён з'явіўся над купалам музея ў Мінску ў пятніцу, 25 кастрычніка.
Нагадаем, будынак на праспекце Пераможцаў яшчэ не адкрыты. Хто мог вывесіць чырвоны сцяг з сярпом і молатам, невядома. БелаПАН мяркуе, што такім чынам улады Беларусі вырашылі прадэманстраваць гасцям з СНД, якія прыехалі ў Мінск на саміт, "адданасць савецкім традыцыям".
Фота — БелаПАН