Фотафакт: у Мінску 11-гадовы хлопчык на Mazda Tribute учыніў ДТЗ
У Мінску 11-гадовы хлопчык на Mazda Tribute учыніў ДТЗ. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 29 жніўня ў адным з двароў 3-й вуліцы Шчорса. Падлетка пакінулі на паўгадзіны ў прыпаркаваным аўтамабілі, а ён сеў за руль і паехаў. Праўда, паездка была нядоўгай — адбылося сутыкненне з прыпаркаваным аўтамабілем Volkswagen. Сам хлопчык не пацярпеў, а вось легкавікам спатрэбіцца рамонт, паведамляе партал tut.by са спасылкай на сталічнае ДАІ.