Фотафакт: жыхар Віцебска знайшоў скрыню з ртутнымі тэрмометрамі
Жыхар Віцебска знайшоў сярод смецця скрыню з ртутнымі тэрмометрамі. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, сваю знаходку мужчына перадаў ратавальнікам. У скрыні былі 35 прамысловых ртутных тэрмометраў. У іх знаходзілася каля 300 грамаў ртуці.
Супрацоўнікі МНС змясцілі тэрмометры ў пункт часовага захавання для іх далейшай утылізацыі.