ФСБ: Праверыць усіх на мяжы з Беларуссю немагчыма

Расійскія памежнікі правяралі дакументы беларусаў, якія ехалі на тэрыторыю нашай усходняй суседкі. Высветлілася, што ўзмоцненыя меры бяспекі ўведзеныя на час правядзення Алімпіяды і Паралімпійскіх гульняў у Сочы.



Еўрарадыё пацікавілася ў ФСБ Расіі, ці правяраюць усіх, хто едзе ў Расію, ці толькі асобных людзей. Вось што распавялі ў Памежным упраўленні ФСБ па Бранскай вобласці:



"Напэўна, усё ж выбарачана. Усіх няма проста магчымасці праверыць, такі аб'ём...".



Як даведалася Еўрарадыё, пашпартны кантроль на расійскай мяжы можа захавацца да канца лютага — пачатку сакавіка.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі