Футбалістаў БАТЭ называлі “трактарыстамі”, цяпер іх тытульны спонсар — МТЗ

Футбалістаў БАТЭ называлі “трактарыстамі”, цяпер іх тытульны спонсар — МТЗ

У ФК БАТЭ з’явіўся новы генеральны спонсар — Мінскі трактарны завод (раней быў “Белдзяржстрах”). Дакумент аб генеральным партнёрстве быў падпісаны 30 сакавіка ў музеі прадпрыемства. Пагадненне разлічана на адзін год, подпісы пад ім паставілі старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі і генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка. Лагатып завода з’явіцца на гульнявых майках барысаўчан.

“У 2008 годзе адзін балгарскі дзеяч назваў нас трактарыстамі, — цытуе словы Капскага партал tut.by. — Сёння нам будзе прыемна, калі нас будуць называць трактарыстамі”. Па словах кіраўніка клуба, пагадненне з трактарным заводам “цікавае і вагаднае”, аднак фінансавыя ўмовы не агучваліся. Дамаценка выказаў спадзяванне, што супрацоўніцтва з ФК БАТЭ дапаможа сфармаваць брэнд МТЗ і прасоўваць яго прадукцыю. Паводле яго слоў, прадпрыемства таксама збіраецца супрацоўнічаць і з хакейным мінскім “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі