Футбалісты гродзенскага "Нёмана" сталі першымі фіналістамі Кубка Беларусі

Першы паўфінал праходзіў на поле сталічнага стадыёна "Тарпеда". Гаспадары, футбалісты "Мінска", саступілі гродзенскаму "Нёману" з лікам 1:3. Атрымаўшы перамогу і выйшаўшы ў фінал кубкавага турніру, падапечныя Сяргея Саладоўнікава перапынілі серыю з трох паражэнняў запар, якія пацярпелі на старце 24-га чэмпіянату Беларусі.



Сапернік "Нёмана" вызначыцца пасля другога сённяшняга паўфінальнага паядынку. У ім магілёўскі "Дняпро" прымае салігорскі "Шахцёр".



Пераможцы паўфінальных баталій 3 мая разыграюць Кубак Беларусі на полі новай "Барысаў-Арэны", паведамляе БЕЛТА.



Фота з архіву grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі