Футбалісты мінскага "Дынама" развітваюцца з галоўным трэнерам
Хаця кантракт Алега Пратасава разлічаны да канца 2013 года, кіраўніцтва клуба вырашыла скасаваць дамову датэрмінова.
Пратасаў гатовы пайсці на гэта пры ўмове грашовай кампенсацыі, паведамляе "Прессбол".
Пасля першага круга мінскае "Дынама" размясцілася на пятым месцы ў чэмпіянаце і мае ў актыве 17 ачкоў. Ад "Шахцёра", які лідыруе ў першынстве, мінчукі адстаюць на 9 балаў. Пад кіраўніцтвам Пратасава "бела-блакітныя" правялі ў чэмпіянаце Беларусі 24 матчы. З улікам кубкавых паядынкаў — 29.
У самім клубе каментаваць сітуацыю адмаўляюцца.
Фота —pressball.by