Футбалісты "Нёмана" ў чэмпіянаце Беларусі выйгралі ў "Шахцёра" — 3:0
Гэткім чынам гродзенцы ўзялі ў салігорцаў рэванш за нядаўні пройгрыш у Кубку краіны.
Іх сустрэчай 7 траўня завяршыўся шосты тур футбольнага чэмпіянату Беларусі.
Першы гол у браму гарнякоў на 29-й хвіліне забіў Ягор Зубовіч. У другім тайме двойчы адзначыўся Аляксей Лягчылін. На 83-й хвіліне ён забіў адзін мяч, а літаральна за некалькі секундаў да заканчэння, на 3-й даданай хвіліне, канчаткова завяршыў разгром — 3:0.
Становішча камандаў пасля 6-га тура:
1 "Дынама" (Мінск) — 16 ачкоў (розніца мячоў — 10-1
2 БАТЭ (Барысаў) — 15 (17-5)
3 "Нафтан" (Наваполацк) — 14 (7-1)
4 "Шахцёр" (Салігорск) — 9 (4-4)
5 "Слуцк" — 9 (4-4)
6 "Нёман" (Гродна) — 7 (6-6)
7 "Мінск" — 7 (4-5)
8 "Тарпеда- БелАЗ" (Жодзіна) — 6 (6-9)
9 "Гомель" — 6 (4-9)
10 "Белшына" (Бабруйск) — 4 (13-15)
11 "Днепр" (Магілёў) — 4 (5-7)
12 "Дынама" (Брэст ) — 3 (2-16)
Фота — budapest2010.com