Футбалісты "Промня" згулялі з "Мінскам" унічыю — 0:0

Футбалісты "Промня" згулялі з "Мінскам" унічыю — 0:0

30 сакавіка стартаваў 28-ы чэмпіянат Беларусі па футболе. У першай гульні сезона дэбютант вышэйшай лігі — сталічны "Прамень" згуляў унічыю з "Мінскам" — 0:0.

Сёння таксама праходзіць сустрэча гродзенскага "Нёмана" з гасцямі з "Віцебска".

У суботу, 31 сакавіка, пройдуць тры матчы. Мінскае "Дынама" згуляе з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам", салігорскі "Шахцёр" падужаецца з брэсцкім "Дынама", а "Гомель" — са "Слуцкам".

1 красавіка барысаўскі БАТЭ на сваім полі прыме футбалістаў "Смалявічаў", "Іслач" будзе дужацца з мінскім "Тарпеда", а "Гарадзея" — з магілёўскім "Дняпром".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі