Футбалісты "Віцебска" перамаглі "Прамень" і сталі лідарамі чэмпіянату Беларусі
Футбалісты "Віцебска" атрымалі другую перамогу запар і выйшлі ў лідэры 28-га чэмпіянату Беларусі.
У першым матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе "Віцебск" у гасцях выйграў у мінскага "Промня" з лікам 2:0. Абодва мячы былі забітыя ў другім тайме: на 58-й хвіліне ў браму "Промня" пацэліў бразільскі легіянер Рафаэл Ледэсма, а праз 7 хвілінаў — Кірыл Вяргейчык рэалізаваў пенальці. Цяпер "Віцебск" мае 7 ачкоў пасля трох сустрэч і ўзначальвае турнірную табліцу.
Таксама сёння салігорскі "Шахцёр" на сваім полі прымае футбалістаў "Слуцка".
У суботу, 14 красавіка, БАТЭ ў сябе дома сустрэнецца з брэсцкім "Дынама", магілёўскі "Дняпро" згуляе ў гасцях у "Нёмана", а "Іслач" прыме футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ".
15 красавіка адбудуцца матчы "Смалявічы" — "Мінск", "Гомель" — "Тарпеда" (Мінск), "Гарадзея" — "Дынама" (Мінск).