Галоўны ідэолаг Пінска распавяла, чаму жанчыны выходзяць на пратэсты

Валянціна Кулак і Ігар Петрышэнка падчас уручэння прэміі "Жанчына года" / БЕЛТА
Валянціна Кулак і Ігар Петрышэнка падчас уручэння прэміі "Жанчына года" / БЕЛТА

Галоўны ідэолаг Пінска і па сумяшчальніцтве старшыня Пінскай гарадской арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" Валянціна Кулак распавяла, чаму пінчанкі выходзяць на мітынгі пад БЧБ-сцягам:

— Як жанчына, я зрабіла такія высновы: прычына таму — неўладкаванасць ў асабістым жыцці, нерэалізаваныя амбіцыі — іх не заўважылі кіраўнікі, не ацанілі мужы...

А мы та думалі! Чыноўніца збіраецца "сустракацца і размаўляць з жанчынамі, якія апынуліся ўцягнутыя ў пратэсты", а ў арганізацыі "выхоўваць сямейныя каштоўнасці".

Дарэчы, Валянціна Кулак "Жанчына года-2019, і "Чалавек года-2016". Не здзівімся, калі за за такія высновы ў 2020-м яна таксама атрымае які-небудзь ордэн.

Першая жаночая акцыя прайшла 12 жніўня ля мінскай Камароўкі. З тых часоў беларускі розных узростаў, прафесій і сямейнага статусу рэгулярна выходзяць на пратэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі