Ганцаўчанка вярнула грошы за неякасны тавар і атрымала кампенсацыю
Жыхарка вёскі Задуб'е Ганцавіцкага раёна не толькі вярнула свае грошы за няякасны тавар, набыты ў адной з баранавіцкіх фірмаў, але і атрымала кампенсацыю за маральны ўрон. Калі акустычная сістэма, якую жанчына набыла ў Баранавічах, аказалася сапсаванай, яна звярнулася да гандляроў. Тыя ўзялі свой тавар нібыта на рамонт, але нічога не зрабілі. Калі жанчына выказала свае прэтэнзіі, ёй адказалі: скардзіся куды хочаш.
Ганцавіцкі суд задаволіў скаргу. У выніку, жанчына атрымала назад свае грошы за тавар і 200 тысяч кампенсацыі за маральныя страты, а яшчэ фірма сплаціла ўсе судовыя выдаткі.
Ганцавіцкі суд задаволіў скаргу. У выніку, жанчына атрымала назад свае грошы за тавар і 200 тысяч кампенсацыі за маральныя страты, а яшчэ фірма сплаціла ўсе судовыя выдаткі.