Гандбалісты мінскага “Аркатрона” выбылі з еўрапейскага Кубка выкліку

Гандбалісты мінскага "Аркатрона" завяршылі выступленні ў мужчынскім еўрапейскім Кубку выкліку.

15 сакавіка ў чвэрцьфінальным матчы ў адказ падапечныя Мікалая Жука прайгралі ў гасцях цяперашняму ўладальніку кубка румынскай "Решыцы" з лікам 33:45.

Першая сустрэча гэтых супернікаў у Мінску 8 сакавіка таксама завяршылася перамогай румынаў — 31:29.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі