Гарадоцкага апазіцыянера судзяць за “захоп” некалькіх сантыметраў зямлі

Леаніда Аўтухова, гарадоцкага актывіста руху "За Свабоду!", спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за самавольнае ўсталяванне крыжа ля вёскі Фралова. Нагадаем, крыж напрыканцы кастрычніка паставілі ў гонар загінулых падчас антыбальшавіцкага паўстання 1918 года. Праз тры дні яго нехта скраў. Каб прымусіць міліцыю распачаць пошук крыжа, Аўтухоў абвясціў яго сваёй прыватнай ўласнасцю.

28 снежня з гэтай нагоды у Гарадоцкім РАУС на яго склалі пратакол, а потым даставілі "ўласніка" ў суд. Аўтухова спрабавалі абвінаваціць у самавольным захопе зямлі ды самаўпраўстве.

Суддзя знайшоў недарэчнасці ў складзеным міліцыянтамі пратаколе і накіраваў яго на дапрацоўку. Калі міліцыянты складуць дакладны пратакол, адміністрацыйная справа аб "захопе" апазіцыянерам некалькіх сантыметраў зямлі для ўстаноўкі хрысціянскага паклоннага крыжа будзе працягнута.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Гарадок

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі