Гарадская рада ў Бельску прагаласавала за захаванне вуліцы Тарашкевіча

Гарадская рада ў Бельску прагаласавала за захаванне вуліцы Тарашкевіча

Гарадская рада ў Бельску на Падляшшы прагаласавала за захаванне вуліцы Браніслава Тарашкевіча. “За” прагаласавалі 12 дэпутатаў, “супраць” — 1, устрымаліся 6 чалавек, інфармуе Радыё Свабода.

Польскія ўлады раней заяўлялі пра планы змены назвы вуліцы Тарашкевіча ў адпаведнасці закону аб дэкамунізацыі. Таксама збіраюцца пазбавіць яго імя беларускі ліцэй. Аднак канчатковае рашэнне прыме ваявода Падляшша.

Браніслаў Тарашкевіч (1892 — 1938) — вядомы беларускі палітычны дзеяч у міжваеннай Польшчы, мовазнавец. Быў правадыром 100-тысячнай Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. У 1933 годзе яго выслалі ў СССР у выніку абмену палітзняволенымі. Польскія ўлады лічаць Тарашкевіча камуністам. Беларускія гісторыкі звяртаюць іх увагу на тое, што ён — аўтар славутай “Беларускай граматыкі”, “тарашкевіца” сёння — адзін з сімвалаў незалежнага беларускага грамадства. Да таго ж Браніслаў Тарашкевіч стаў ахвярай савецкага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі