“Гарадзея” падпісала кантракт з бразільскім паўабаронцам

“Гарадзея” падпісала кантракт з бразільскім паўабаронцам

Футбольны куб “Гарадзея” заключыў кантракт з бразільскім апорным паўабаронцам Таянанам Вэлкерам. 30-гадовы спартсмен пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе “Сенека” ў 2006 годзе. Выступаў за “Макабі” Нетанія, ЦСКА Сафія, “Эспаньёл”, “Пуэрталана”, “парана Клабе”, “Эспортэ Клюбе Сан-Хасэ”. У пачатку 2013 года падпісаў кантракт з грэчаскім “Іраклісам” (Салонікі).

У 2015 годзе падчас зімовага трансфернага акна перайшоў у клуб прэм’ер-лігі Босніі і Герцагавіны “Шырокі Брэг”. Летась меў кароткі перыяд выступаў у Бразіліі, а затым вярнуўся ў Грэцыю і далучыўся да “Агротыка Астэрас”, дзе за 23 матчы забіў 4 гола, паведамляе сайт ФК “Гарадзея”.

“Гарадзея” сёлета досыць стабільна трымаецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы вышэйшай лігі і займае на сёння 9 месца ў чэмпіянаце краіны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі