Гайдукевіч назваў вылучэнне адзінага кандыдата “віртуальнай клаунадай"

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч паабяцаў аднапартыйцам, што яшчэ пры іх жыцці прэзідэнтам стане кандыдат ад ЛДП. Такую заяву ёй зрабіў 21 жніўня ў часе кангрэсу партыі ў Мінску
Спадар Гайдукевіч лічыць ЛДП наймацнейшай палітычнай сілай у Беларусі. У партыі на сёння болей за 40 тысяч чалавек, бо яе ідэалогія задавальняе пераважную большасць, пэўны ён.

Сяргей Гайдукевіч таксама паведаміў, што ў яго ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты ўвойдзе каля 8 тысяч чалавек. Прадстаўнікі партыі будуць прысутнічаць на кожным выбарчым участку і маюць намер праводзіць экзіт-полы. Яго ініцыятыўная група зможа сабраць 100 тысяч подпісаў ужо ў першы дзень.

Ацэньваючы практыку правядзення выбараў у Беларусі, старшыня ЛДП заявіў: неўзабаве на іх увогуле ніхто не пойдзе, а чыноўнікі будуць выбіраць самі сябе. А вось пра аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Гайдукевіч сказаў, што іх ніколі не было. На яго думку, адзінага кандыдата не будзе, а тое, што зараз адбываецца ў апазіцыі, галоўны ліберальны дэмакрат Беларусі назваў “віртуальнай клаунадай”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі