Гайдукевіч не атрымліваў заробак у Міністэрстве замежных спраў
Дэпутат усё роўна збіраецца ў Японію, хаця камандзіровачныя яму будзе плаціць парламент
Былы спецпрадстаўнік міністра замежных спраў Сяргей Гайдукевіч заявіў, што нягледзячы на апошнія падзеі па-ранейшаму збіраецца ў Японію. Калі дакладна гэта адбудзецца, палітык пакуль не ведае:
“Гэтае пытанне яшчэ не вырашана, але пакуль нічога не адмянялася – запрашэнне ёсць”.
Па словах Гайдукевіча, падчас паездкі будуць вырашацца “пытанні, неабходныя для абедзвюх дзяржаў для ўсталявання больш шырокіх кантактаў”.
Нагадаем, што японскі бок запрасіў Гайдукевіча як прадстаўніка міністра замежных спраў. У якасці каго ён паедзе ў Японію цяпер?
Гайдукевіч: “Будзе бачна, магчыма, у статусе дэпутата. Наўрад ці ад Міністэрства замежных справаў, па ўсёй верагоднасці так не атрымаецца. Але пры ўдзеле міністэрства – цалкам магчыма”.
На пытанне Еўрарадыё хто будзе ў такім разе плаціць камандзіровачныя, Гайдукевіч адказаў, што, натуральна, гэта будзе Палата прадстаўнікоў: камандзіровачныя ён атрымае як дэпутат.
Дарэчы, нават калі палітык займаў пасаду спецпрадстаўніка ў Еўропе, заробак у міністэрстве ён усё роўна не атрымліваў:
“Натуральна, што я атрымоўваў заробак у Палаце прадстаўнікоў”.
Адзначым таксама, што Гайдукевіч будзе і надалей карыстацца дыпламатычным пашпартам, паколькі ён належыць яму нават па статусе дэпутата.