Газету "СБ. Беларусь сегодня" выпішуць у кожны дзіцячы садок Бярозаўскага раёна

Газету "СБ. Беларусь сегодня" выпішуць у кожны дзіцячы садок Бярозаўскага раёна

У школы і садкі Бярозаўскага раёна выпішуць газету Адміністрацыі прэзідэнта "СБ. Беларусь сегодня". Прычым у некаторыя — ажно па чатыры асобнікі, паведамляе сайт "Першы рэгіён".

Журналісты прааналізавалі тэндар на падпіску на газеты для ўстаноў адукацыі Бярозаўскага раёна на сайце дзяржзакупак. Там жа паведамляецца, якія выданні і ў якой колькасці выпішуць ва ўстановы адукацыі.

Агулам на падпіску на перыядычныя выданні ў раёне на тры месяцы выдаткуюць з раённага бюджэту 24 593,01 рубля. Па цяперашнім курсе Нацбанка гэта амаль 9481 долар.

Сярод падпіскі вялікую частку займаюць ведамасныя выданні — "Настаўніцкая газета", "Народная асвета" ды інш.

Амаль траціна ўсёй падпіскі прызначаная на "СБ. Беларусь сегодня". Прычым на 57 устаноў адукацыі плануецца аформіць 95 падпісак на гэтую газету. Адна трохмесячная падпіска на газету каштуе 82,53 рубля. Такім чынам, агулам на гэтае выданне плануецца выдаткаваць 7840 рублёў.

Аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама выпіша два асобнікі "СБ", па столькі ж — вучэбна-метадычны кабінет і яшчэ тры цэнтры.

А вось самыя буйныя школы раёна — №2 і №3 Бярозы — раскашэляцца аж на чатыры асобнікі выдання. Па тры асобнікі выпішуць у СШ №1 Бярозы, СШ №1 і №3 Белаазёрска і гімназію Белаазёрска. Усе вясковыя школы выпішуць па два асобнікі "СБ". Садкам, сацыяльна-педагагічнаму цэнтру і Цэнтру турызму і краязнаўства ля Броннай гары можна выпісаць толькі па адным асобніку галоўнага афіцыйнага выдання.

Раённая газета "Маяк" такой падпіскай пахваліцца не можа. На аддзел па адукацыі выпішуць два асобнікі, а ўсім астатнім — па адным. Выключэнне склалі дашкольныя ўстановы — іх падпісваць на раёнку не будуць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі