Генпракуратура перадала ў суд справу памерлага абвінавачанага ў генацыдзе

Генпракуратура

Генпракуратура

Генеральны пракурор Андрэй Швед перадаў у суд справу загінулага Сямёна Серафімавіча, які абвінавачваецца ў генацыдзе.

Сямён Серафімавіч нарадзіўся ў 1910 годзе і памёр у 1997 годзе. Ён быў начальнікам "аднаго з аддзелаў дапаможнай паліцыі".

У Генпракуратуры сцвярджаюць, што ён "пазбаўляў жыцця не менш за 4 тысячы 144 чалавек, у тым ліку 622 дзяцей, у тым ліку яўна непаўналетніх", і дзейнічаў з "асаблівай жорсткасцю".

У прэс-рэлізе пракуратуры падкрэсліваецца, што праца па давядзенні падобных крымінальных справаў да суда будзе працягнутая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі