Германія святкуе 25-годдзе падзення Берлінскага муру

Болей за мільён чалавек прынялі ўдзел у канцэртах, вулічных святах і выставах.

Раніцаў у нядзелю канцлер Германіі Ангела Меркель усклала кветкі да мемарыялу Берлінскага муру. Затым яна наведала імшу ў памяць ахвяраў камуністычнага рэжыму ва ўсходняй Германіі і адкрыла новы выставачны цэнтр, які распавядае пра гісторыю Берлінскага муру.

На ўрачыстасцях прысутнічалі былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і былы савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў, з імёнамі якіх звязваюць падзенне камунізму ва Усходняй Еўропе.

Берлінскі мур быў пабудаваны ў 1961 годзе. Такім чынам улады ГДР хацелі спыніць уцёкі грамадзян Усходняй Германіі на Захад. Тым не менш, за 28 гадоў існавання Берлінскага муру ў Заходні Берлін збегла болей за 5 тысяч грамадзян ГДР.

Падзенне муру ў 1989 годзе адзначыла заканчэнне халоднай вайны. Праз год пасля гэтай падзеі адбылося аб’яднанне Германіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі