Гігін: У Беларусі трэба ўводзіць агульныя правілы карыстання сацсеткамі

Галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін выказаў меркаванне, што "прыйшоў такі час", калі "трэба ўводзіць нейкія правілы карыстання [сацсеткамі]".



"Я не гавару, што ў дадзеным выпадку трэба пераглядаць наш закон аб СМІ і іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць распаўсюд інфармацыі, але трэба ўвесці адказнасць за інфармацыю, якая размешчаная ў сацыяльных сетках", — цытуе словы Гігіна БЕЛТА.



Галоўны рэдактар "Беларускай думкі" падкрэсліў, што сацыяльныя сеткі алічбавалі і вынеслі ў інтэрнэт тое, што раней людзі пісалі на плоце.
 

На здымку БЕЛТА Вадзім Гігін крайні справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі