Гісторыкі за мяжой стварылі "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне нагадалі пра ўгодкі Аршанскай бітвы, 2023 год
Гісторыкі за мяжой стварылі арганізацыю "Беларускі інстытут публічнай гісторыі". Узначальваюць яго кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.
"Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні", — пішуць арганізатары ў створаным тг-канале.
У выніку рэпрэсій у РБ за мяжой апынулася нямала беларускіх даследчыкаў. У склад "Беларускага інстытута публічнай гісторыі" ўваходзіць "шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.