“Гомель” і “Нафтан” згулялі ўнічыю

13 ліпеня “Гомель” прымаў на сваім полі “Нафтан”. Вынік складана было спрагназаваць:  варта было гасцям адкрыць лік на 51-й хвіліне, як праз 7 хвілінаў гаспадары яго зраўнялі. Затым, на 64-й хвіліне гаспадары выйшлі наперад — і праз хвіліну атрымалі гол ад гасцей. Вынік — 2:2.

Брэсцкае “Дынама” на сваім полі адолела “Слуцк”: гаспадары доўгі час вялі гульню да “сухой” перамогі, але на 72-й хвіліне госці ўсё ж забілі гол гонару. Вынік — 2:1.

Нагадаем вынікі іншых матчаў у рамках 17-га тура: “Белшына” — “Дынама” (Мінск) — 0:1, “Мінск” — “Дняпро” — 1:0, БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:1, “Шахцёр” — “Нёман” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі