"Гомель" на сваім полі прайграў "Нёману" — 0:1
З такім лікам скончыўся заключны матч 25-га тура футбольнага чэмпіянату краіны.
Напярэдадні БАТЭ саступіў на сваім полі "Тарпеда-БелАЗу" — 0:1, а "Шахцёр" — з такім жа лікам у Мінску "Дынама".
Становішча камандаў: БАТЭ — 54 ачкі (розніца мячоў 50-18), "Шахцёр" — 52 (36-17), "Дынама" (Мінск) Ч 43 (35-27), "Тарпеда-БелАЗ" — 34 (29-30), "Гомель" — 34 (27-26), "Нёман" — 33 (24-25).
Наступны тур пройдзе 5 і 6 кастрычніка, нагадвае БелаПАН: БАТЭ — "Дынама" (Мінск), "Тарпеда-БелАЗ" — "Нёман", "Шахцёр" — "Гомель".
Фота — football.by