Гомельская міліцыя раскрыла забойства вартаўніка, учыненае 12 гадоў таму

Гомельская міліцыя раскрыла забойства вартаўніка, учыненае 12 гадоў таму

Супрацоўнікі УУС Гомельскага аблвыканкама ў 2017 годзе раскрылі забойства вартаўніка, учыненае ў 2005 годзе. Пра гэта распавёў першы намеснік начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі палкоўнік Сяргей Дзямкоўскі, паведамляе БЕЛТА.

Па яго словах, у 2017 годзе на Гомельшчыне зарэгістравана больш за 13,4 тысяч злачынстваў — гэта амаль на 1 тысячу менш, чым у 2016-м. 

Акрамя раскрыцця свежых злачынстваў, міліцыя займалася і старымі, па якіх раней не знайшлі вінаватых. Так, было раскрытае забойства мужчыны, якое адбылося ў 2005 годзе ў Хойніцкім раёне. 

Як распавёў Дзямкоўскі, злачынцы хацелі скрасці два аўтакраны з арганізацыі. А вартаўніка, які ім перашкаджаў, звязалі і забілі. "Верагодна за тое, што ён аказаў супраціў і сарваў маску з аднаго са злачынцаў. Аднаго з забойцаў атрымалася адшукаць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе ён доўгі час хаваўся і нават паспеў здзейсніць там разбойны напад, за што быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі", — раскрыў праваахоўнік дэталі.

Агулам у 2017 годзе міліцыянты Гомельшчыны раскрылі 389 крымінальных спраў мінулых гадоў, з іх 41 — цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі