Гомельскіх іпэшнікаў прымусілі працаваць пад пагрозай штрафаў

Абвестка з такімі словамі 27 кастрычніка з'явілася на закрытым пункце гандлю на Давыдаўскім рынку ў Гомелі / Крыніца паблік ВК "ВГомеле"
Абвестка з такімі словамі 27 кастрычніка з'явілася на закрытым пункце гандлю на Давыдаўскім рынку ў Гомелі / Крыніца паблік ВК "ВГомеле"

Частку гомельскіх іпэшнікаў прымусілі працаваць пад пагрозай штрафаў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша @motolkohelp.

"Хто сёння не працаваў — патрапіць пад адміністрацыйны штраф. Калі толькі не было ўважлівай прычыны і не паведамілі за 5 дзён пра тое, што сёння працаваць не будзеце", — распавяла крыніца. 

Паведамляецца, што з іпэшнікамі сустрэлася мясцовая адміністрацыя. 

"Іпэшнікі не ведаюць як працаваць з цяперашнімі пастановамі, і невядома, ці будуць многія працаваць увогуле. Сядзім і чакаем. Прадпрымальнікі, іх сем'і і работнікі на грані беспрацоўя. Гэта сотні тысяч чалавек ва ўмовах ахавай эканомікі і коштаў кротных двум і больш у параўнанні з лютым", — кажуць прадпрымальнікі.

27 кастрычніка частка іпэшнікаў у Баранавічах, Пінску, Віцебску, Маладзечне, Лідзе і іншых гарадах не выйшла на працу. Як раніцай напісала баранавічская газета "Наш край", прадпрымальнікі чакаюць дакладнага тлумачэння, як далей выкарыстоўваць механізм цэнаўтварэння. Да таго часу аднаўляць працу не хочуць. Гэтую акцыю ўжо пачынаюць называць страйкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі