Гомельскія мытнікі канфіскавалі рэйсавы аўтобус за 7 блокаў цыгарэт і 6 літраў алкаголю

Гомельскія мытнікі канфіскавалі рэйсавы аўтобус за 7 блокаў цыгарэт і 6 літраў алкаголю

Рэйсавы аўтобус “Неаплан” канфіскавалі гомельскія мытнікі ў пункце “Новая Гута” на мяжы з Украінай. Прычынай гэтаму стала кантрабанда цыгарэт і алкаголю. Кіроўца транспартнага сродку заявіў, што не мае тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, аднак мытнікі знайшлі ў салоне аўтобуса за панеллю ўбудаванага тэлевізара сем блокаў цыгарэт, а ў тэхналагічным люку — 6,15 літра алкагольнай прадукцыі.

Такі правоз тавараў расцанілі як кантрабанду, якую канфіскавалі. Аўтобус быў адабраны як сродак здзяйснення адміністратыўнага правапарушэння. Агульны кошт канфіскату склаў болей за 2,7 мільярда рублёў, перадае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Вядома, што аўтобус ішоў з Кіева ў Рыгу.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі