Гомельскія падлеткі кралі спружыны з ліфтаў і здавалі на металалом

Гомельскія падлеткі кралі спружыны з ліфтаў і здавалі на металалом

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб крадзяжы спружынаў з ліфтавых шахтаў. У якасці абвінавачаных выступаюць двое непаўналетніх юнакоў — адзін з іх не вучыцца і не працуе, іншы вучыцца ў політэхнічным ліцэі.

У чэрвені хлопцы скралі 42 спружыны буфера кабіны ліфтаў і 21 спружыну супрацьвагі ліфтаў. Частку скрадзенага абвінавачаныя здалі на металалом, а тыя дэталі, якія ў іх не прынялі, схавалі ў гаражна-будаўнічым кааператыве.

Абодва прызналіся ў здзейсненым і падрабязна распавялі пра спосаб здзяйснення крадзяжоў. Абодвух будуць судзіць за крадзеж, здзейснены групай асобаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі