Gorillaz аштрафуюць за паленне ў грамадскім месцы
Удзельнікі праекта Gorillaz раскрытыкаваныя грамадскай арганізацыяй Action on Smoking and Health (ASH) за паленне на сцэне падчас канцэрту ў закрытым памяшканні. У прыватнасці, былі абвінавачаныя Дэйман Элбарн і гітарыст Пол
Сайманан. Заўважым, што ў Вялікабрытаніі, гэтак жа, як і ў большасці
краін Еўрасаюзу, дзейнічаюць правілы, якія забараняюць паленне ў
грамадскіх месцах і падчас правядзення масавых мерапрыемстваў на
закрытых пляцоўках.
21 сакавіка, выступаючы ў клубе Wedgewood Rooms у Портсмуце, музыкі парушылі гэта правіла, за што і атрымалі па галаве ад аматараў свежага паветра. Больш усяго актывістаў ASH абурыў той факт, што дрэнны прыклад публіцы падае каманда, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў падрастаючага пакалення.
«Закон адзін для ўсіх, - кажа прадстаўнік ASH Аманда Сэндфард. – Тым больш непрыемна, калі яго парушаюць вядомыя і аўтарытэтныя у грамадстве персоны. У іх выпадку гэта не толькі супрацьзаконна, але і проста безадказна – улічваючы, што на іх глядзяць дзеці і падлеткі».
Змагары з тытунёвым дымам заклікаюць улады не заплюшчваць вочы і аштрафаваць музыкаў Gorillaz. Парушэнне закона аб паленні ў грамадскіх месцах прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 200 фунтаў стэрлінгаў.
Нагадаем, што зараз Gorillaz знаходзяцца ў міні-турнэ па Вялікабрытаніі, у межах якога прэзентуюць свой новы альбом «Plastic Beach», прычым выступаюць яны выключна ў маленькіх клубах па ўсёй краіне.
Гэтыя выступы стануць размінкай перад двума вялікімі канцэртамі, якія адбудуцца ў Лондане ў канцы красавіка.
Фота: fanpop.com