Горкая іронія: мінскі фестываль "Самаізаляцыя ОFF" перанеслі на верасень

"Самаізаляцыя OFF" / znyata.com
"Самаізаляцыя OFF" / znyata.com

Фестываль сучаснага мастацтва "Самаізаляцыя OFF", які павінен быў адкрыцца ў мінскай прасторы "Moving Art Factory" 11 ліпеня, перанесены на верасень. Пра гэта Еўрарадыё распавялі арганізатары фестывалю.

Новая дата пачатку фестывалю — 4 верасня.

Паводле інфармацыі з іншай крыніцы, на тое, што івэнт трэба перанесці, арганізатарам нефармальна намякнулі прадстаўнікі гарадскіх улад. Уласна, вось і ўся навіна. Самаізаляцыя ў Мінску пакуль што ON. Хоць пяць дзён таму Аляксандр Лукашэнка і заявіў, што Беларусь перамагла каранавірус.

Давайце яшчэ пару слоў пра тое, што гэта павінен быў быць за фестываль. На працягу двух месяцаў творчыя людзі стваралі арт-аб'екты аб пандэміі і самаізаляцыі з-за COVID-19. З работ атрымалася выстава, да якой арганізатары дадалі музыку, тэатр, кіно, танцы і перфоманс. Усяго ў праекце ўдзельнічаюць больш за 75 мастакоў, 184 творы мастацтва, 40 арт-партнёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі