Гродзенка "пазычыла" ў знаёмых 100 мільярдаў рублёў
Следчы камітэт расследуе крымінальную справу пра махлярства ў асабліва буйным памеры.
Абвінавачанай па справе з'яўляецца 52-гадовая жыхарка Гродна Ларыса Форысь. Па звестках следчых, на працягу доўгага часу яна пазычала ў знаёмых буйныя сумы грошай, гаворачы аб развіцці бізнэсу ў Расіі. Пры гэтым жанчына абяцала крэдыторам вялікія адсоткі. Пры гэтым вяртаць грошы, як лічыць следства, гродзенка не збіралася.
Выяўленая следствам шкода складае каля 100 мільярдаў рублёў у эквіваленце.
Гродзенку ўзялі пад варту. Цяпер следства шукае тых, хто пацярпеў ад яе дзеянняў або валодае значнай інфармацыяй па гэтай справе. Іх просяць звярнуцца па тэлефонах (8017) 389-52-49, 389-50-02, (8-0152) 72-41-34.