Гродзенская мастачка намалявала соллю партрэт Джона Ленана з хэш-тэгаў

Гродзенская мастачка намалявала соллю партрэт Джона Ленана з хэш-тэгаў

Гродзенская мастачка Юлія Болбат стварыла партрэт Джона Ленана, намаляваны чарговай соллю. Стварэнне карціны прымеркаванае да Міжнароднага дня The Beatles, які адзначаецца 16 студзеня.

Асаблівасць карціны не толькі ў выбары выяўленчага матэрыялу, але і ў тым, што яна амаль цалкам зробленая з хэш-тэгаў. Гэтыя хэш-тэгі стаяць у спісах найбольш папулярных у рускамоўнай і ў англамоўнай версіях Твітэр і Інстаграм у 2015 годзе.

Сваёй працай мастачка хацела паказаць, што песні легендарнага гурта актуальныя і цяпер, як і 40 гадоў таму. Паводле яе словаў, соль у славян з’яўляецца сімвалам вечнасці і неўміручасці, а песні The Beatles будуць актуальныя заўсёды, піша Interfax.by

Міжнародны дзень The Beatles адзначаецца штогод 16 студзеня ў 2001 года па рашэнні ЮНЭСКА. У гэты дзень у 1957 годзе ў Ліверпулі адчыніўся клуб The Cavern, дзе пачыналі свой шлях да славы нікому не вядомыя музыкі гурта. Пазней здарылася яшчэ адна знакавая падзея, звязаная з гэтай датай: 16 студзеня 1964 года часопіс Cashbox прысвоіў песні I Want To Hold Your Hand першае месца ў амерыканскім хіт-парадзе, пасля чаго сінгл разышоўся мільённым накладам усяго за 10 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі