Гродзенскі абласны перынатальны цэнтр адмовіўся рабіць аборты
Лекары Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра больш не будуць рабіць аборты. Пра гэта заявіла загадчыца паліклінікі цэнтра Святлана Разіна, перадае БЕЛТА.
Ад 2 снежня там рэалізуецца праект "Клініка без абортаў". Там ўстанова адмовілася ад перапынення цяжарнасці да 12 тыдняў па жаданні жанчыны як інструментальным, так і медыкаментозным спосабам.
Разіна заявіла, што праблема абортаў уплывае на дэмаграфію рэгіёна: "У Гродзенскай вобласці, на жаль, як і ва ўсёй краіне, нараджальнасць зніжаецца. У 2018 годзе ў рэгіёне нарадзілася на 9% менш дзяцей, чым годам раней". Па яе словах, праект "Клініка без абортаў" накіраваны ў тым ліку і на павышэнне нараджальнасці.
Увогуле ж, па словах доктаркі, колькасць абортаў у Гродзенскай вобласці за апошнія тры гады знізілася на 13%.
Такім чынам, колькасць абортаў зніжаецца, але колькасць народжаных дзяцей пры гэтым не павялічваецца, а таксама зніжаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.