Гродзенскі шклозавод "Нёман" упершыню адправіць у Іран партыю хрусталю
Упершыню партыя хрусталю са шклозавода "Нёман" адправіцца ў Іран. Прадпрыемствам і іранскім партнёрам заключаны кантракт на пастаўку у гэтую краіну хрусталю на суму каля 50 тысяч еўра.
Як паведамляюць на заводзе, Іран - гэта "першая кропка ў вялікай бліжнеўусходняй праграме". Ужо цяпер прапрацоўваецца пастаўка шкла і хрусталю ў Кувейт, Бахрэйн і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Аднак усё роўна самы вялікі экспарт шкла і хрусталю на сённяшні дзень ідзе да ўсходняга суседа Расіі - 46% ад усяго экспарту.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна