Група Някляева збярэ подпісы на вакзалах Вільні, Масквы, Кіева і Варшавы
Сёння ўвечары за Ўладзіміра Някляева будуць збіраць подпісы на сталічных вакзалах Украіны, Расіі, Літвы і Польшчы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Някляева Юрась Алейнік.
Алейнік: "Сёння нашы сябры ініцыятыўнай групы, якія знаходзяцца ў Вільні, Варшаве, Маскве і Кіеве збяруць подпісы за Ўладзіміра Някляева. Яны прапануюць падпісацца за патэнцыйнага кандыдата беларусам, якія вяртаюцца ці едуць у Беларусь".
Сп.Алейнік адзначыў, што актывісты кампаніі цалкам падрыхтаваныя да акцыі і чакаюць пазітыўных вынікаў.
Еўрарадыё звяжацца са зборшчыкамі подпісаў з Вільні, Варшавы, Масквы і Кіева падчас вечаровай праграмы “Live—канэкшн”. Слухайце нас ад 17:00 да 22:30 па беларускім часе.