Групу Мінгарвыканкама па ахове працы не пусцілі на прадпрыемства (фота)
Кіраўніцтва прадпрыемства не дазволіла ім прайсці за "круцёлку".
Мабільная група па ахове працы Мінгарвыканкама працягвае абследаваць прадпрыемствы сталіцы. Нечакана халодны прыём чакаў прадстаўнікоў мэрыі на заводзе "Малочны гасцінец", пішуць "Мінск-Навіны".
Яшчэ з вуліцы прадстаўнікі групы заўважылі сур'ёзныя парушэнні заканадаўства па ахове працы. Так, на адным з будынкаў вядзецца цеплавая рэабілітацыя фасада. Але нахільных лесвіц для пад'ёму на рыштаванні няма ўвогуле. На вышыні паміж насціламі — паўметровыя дзіркі, хаця паводле правілаў яны не павінны перавышаць 5 см. Каб рухацца ў такіх умовах, трэба пераскокваць з насцілу на насціл. Да таго ж, страховачная агароджа ўсталяваная толькі крыжападобна, таму не зможа ўтрымаць чалавека ад падзення з вышыні. Правілы патрабуюць, каб агароджа была яшчэ і папярочнай. На месцы працы не было ніводнай службовай асобы, якая павінна несці адказнасць.
Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента інспекцыі працы Сяргей Ткачоў збіраўся прыпыніць працы да ліквідацыі парушэнняў. Аднак калі група Мінгарвыканкаму паспрабавала трапіць на тэрыторыю прадпрыемства, то сутыкнулася з супрацьдзеяннем кіраўніцтва. Кіраўніцтва заводу проста не пусціла групу далей за "круцёлку" на ўваходзе.
Фота: minsknews.by