Грузавікі з расійскім гуманітарным грузам аказаліся паўпустымі (фота)
Пра гэта паведаміла журналістка Financial Times Кортні Уівер ў сваім акаўнце ў Twitter.
Большасць грузавікоў, якія праверыла Уівер аказаліся напаўпустымі. Па словах людзей, якія суправаджаюць груз, грузавікі ідуць паўпустымі для таго, каб была магчымасць перамясціць туды груз, калі якая-небудзь з машын зламаецца, перадае УНІАН.
Дарэчы, журналістам далі магчымасць зазірнуць у любы з КамАЗаў. Як і чакалася, нічога акрамя гуманітарнай дапамогі там не было.
Фота — праз unian.net