Грузавы цягнік з Беларусі сышоў з рэек у Казахстане

Беларускі цягнік трапіў у аварыю ў Казахстане / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Беларускі цягнік трапіў у аварыю ў Казахстане / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Казахстане з рэек сышоў грузавы цягнік з Беларусі. Як паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik, інцыдэнт адбыўся на станцыі Копа Алмацінскай вобласці.

З рэек сышлі чатыры вагоны з кантэйнерамі. Ахвяр і пацярпелых пры здарэнні няма. 

Паведамляецца, што цягнік з Беларусі накіроўваўся на станцыю Алтынколь.

Для расследавання здарэння створаная камісія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі