Грузінская апазіцыя пачынае акцыю грамадзянскага непадпарадкавання
Такое рашэнне было прынята падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы Тбілісі. Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі.
У чацвер лідэры апазіцыі далі кіраўніку дзяржавы 24 гадзіны, каб сысці ў адстаўку і прызначыць у краіне новыя выбары.
Аднак Саакашвілі адназначна даў зразумець, што не збіраецца пакідаць сваю пасаду.
Як перадае агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на апазіцыйных лідэраў, нацыянальнае непадпарадкаванне ў Тбілісі пачнецца ўжо сёння.
Затым кожны дзень у трох месцах — перад парламентам, перад будынкам Грамадскага канала і на трасе, што вядзе да рэзідэнцыі прэзідэнта, прыхільнікі апазіцыі будуць збірацца з 15.00 да 21.00.