Грузіны адказалі Лукашэнку: Наша краіна рухаецца ў Еўропу

Нагадаем, у Мінску на саміце кіраўнікоў дзяржаваў СНД кіраўнік Беларусі прапанаваў Грузіі вярнуцца ў Садружнасць (Грузія выйшла з СНД у 2008 годзе).


Як інфармуе РІА "Новости", урад Грузіі прытрымліваецца абранага знешняга курса і не зверне са шляху ў Еўропу. "Напэўна Лукашэнка заявіў аб гэтым сыходзячы з таго, што ў Мінску праводзіцца паседжанне Савета кіраўнікоў СНД. Рэальна наша пазіцыя нязменная, наш знешні курс — гэта еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя. Гэта з'яўляецца выбарам народу Грузіі, і ўрад краіны прытрымліваецца гэтага курсу".
 

Раней пра тое, што Грузія не плануе вяртацца ў СНД заявіў прэм'ер-міністр гэтай краіны Бідзіна Іванішвілі. Кандыдат у прэзідэнты Грузіі ад правячай палітычнай кааліцыі "Грузінская мара" Георгій Маргвелашвілі выказаўся на конт таго, што яго краіна ніколі не вернецца ў Садружнасць.
 

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Грузіі пройдуць 27 кастрычніка. Міхаіл Саакашвілі ў іх не зможа ўзяць удзел, паколькі ўжо двойчы абіраўся на гэтую пасаду.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі