"Гулагу.Нет": Навальнага перад смерцю катавалі
Улётка ў памяць пра Аляксея Навальнага
Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага перад смерцю катавалі. У распараджэнні праваабарончага праекта "Гулагу.Нет" ёсць звесткі пра магчымае прымяненне гвалту да яго ў калоніі 15 і 16 лютага 2024 года. Гаворка таксама ідзе пра ужыванне да Навального звязвання, абезрухоўвання, блакаванне яго рук і ног і катаваннях холадам.
Праект перадаў інфармацыю пра катаванні камандзе забітага палітыка і расследавальніку Хрыста Грозеву. "Гулагу.Нет" заклікае правесці незалежную экспертызу і даследаванні цела Навальнага за межамі Расіі. "Сёння яго цела — галоўны доказ злачынства Пуціна супраць самога Аляксея і супраць дэмакратыі ў Расіі. Калі б ён быў жывы, упэўнены, ён сам бы ў аналагічным выпадку сказаў, што сёння самае важнае — гэта экспертыза, даследаванні лепшымі экспертамі ў свеце і прад'яўленне вычарпальных доказаў, і ўжо пасля — пахаванне", — адзначаюць там.
Пра смерць Аляксея Навальнага стала вядома ўдзень 16 лютага. І толькі ўвечары 24 лютага стала вядома, што цела Навальнага выдалі ягонай маці. У той момант яно знаходзілася ў Салехардзе на крайняй поўначы Расіі, дзе палітык адбываў пакаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.