Гульцы ў міні-футбол заяўляюць, што не падпісвалі праўладны ліст

Гульцы ў міні-футбол заяўляюць, што не падпісвалі праўладны ліст

Гульцы міні-футбольнага клуба ЦКК (Светлагорск) Мікіта Драбышэўскі, Максім Барсукоў, Андрэй Купчык і Аляксандр Белы заявілі, што не падпісвалі ліст праўладных спартоўцаў. Пра гэта піша Tribuna.com са словаў футбалістаў, чые подпісы стаяць пад лістом. 

Аляксандр Белы заявіў. што збіраецца адклікаць подпіс: "Як так можна з чалавекам? Калі ты канкрэтна не падпісваў, нічога, вось так рабіць? Жыццё псаваць, дарэчы. На самай справе, такая агрэсія ў краіне, што дзеецца. Так вось рабіць — гэта чалавеку рэальна жыццё ламаць. У мяне ўсе сябры... Дык яны мяне заблакавалі, я не магу з імі нават паразумецца"

У тлумачэнні журналістам галоўны трэнер ЦКК Мікалай Бандарэнка паведаміў, што на трэніроўцы прапанаваў гульцам падпісаць ліст. Супраць ніхто не выказаўся. Аляксандра Белага і Мікалая Драбышэўскага на той трэніроўцы не было, а перад гульнёй яны таксама не выказаліся супраць таго, каб іх подпісы былі пад праўладным лістом.

Бандарэнка заявіў, што сам ён супраць цяперашняй улады. Тым не менш ён гатовы падпісаць праўладны ліст і нават удзельнічаць у аўтапрабегах, калі гэта дапаможа камандзе.

Спартоўцаў, якія заявілі, што подпісы пад лістом з'явіліся без іх ведама, трэнер лічыць здраднікамі і пакідаць у камандзе не хоча: "Калі гульцы маўчаць, калі я ім кажу, а за спінай заяўляюць іншае, як я магу з гэтымі спартоўцамі працаваць? Разумею, калі б ён сказаў мне ў твар, што не згодны, — гэта адно. Але калі чалавек маўчыць, а за спінай робіць іншае... Гэта ўжо не каманда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі